Шведскія казкі беларускім дзецям

Шведскія казкі беларускім дзецям

Пасольства Швецыі ў Мінску  арганізавала ўнікальны праект: "Шведскія казкі беларускім дзецям"

Пасол Крысціна Юханесан ласкава пагадзілася пачытаць беларускім дзеткам казку Юі Вісландэр "Мама Му чытае" па-беларуску, і ў яе гэта, як нам здаецца, цудоўна атрымалася!

Я неверагодна радая, што магу нарэшце прадставіць вам гэты новы праект, прысвечаны шведскай дзіцячай літаратуры. Вельмі даўно хацелася яго распачаць, але, як заўсёды, не хапала часу. І вось нарэшце настаў момант, можа і не самы радасны і шчаслівы, але той, калі вельмі важнае месца ў жыцці ізноў займаюць добрыя кнігі.

"Мама Му чытае" глядзець на YouTube канале.

Таксама вы маеце магчымасць паглядзець, як цудоўна прачыталі шведскую казку "Мама Му на арэлях" Юі і Тумаса Вісландэр удзельнікі гурта "Harotnica mix" Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько і Эрык Арлоў-Шымкус. Абавязкова пакажыце сваім дзеткам!

Пераклад казкі на беларускую мову зрабіла Надзея Кандрусевіч, а кніга пабачыла свет у выдавецтве "Коска". Чытанні адбыліся пры падтрымцы шведскай кампаніі IKEA ў Беларусі ў рамках праекта "Шведскія казкі беларускім дзеткам".

"Мама Му на арэлях" глядзець на YouTube канале

Таксама вы маеце магчымасць паглядзець cпектакль пастаўлены паводле кнігі "Віта Белая Крэска" Сары Лундберг (пераклад на беларускую Надзеі Кандрусевіч). Выконваюць Наталля Ляванава і Вераніка Фаміна (праект "Казачкі бай!"). Пастаноўка: Наталля Ляванава. Дэкарацыі і лялькі: Ірыніка Басалаева, Юлія Белка, Віктар Красоўскі. Музыка: Андрэй Еўдакімаў.

Спектакль "Дарожныя прыгоды Віты" паводле казкі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг. 3+

Оставить отзыв о компании
Добавить компанию
Добавить отзыв Добавить отзыв Добавить компанию Добавить компанию