22 траўня ва ўлюбёнай гераіні Астрыд Ліндгрэн ПіпіДоўгайпанчохі юбілей - ёй спаўняецца 75 год!
Пасольства Швецыі ў Мінску прапануе паўдзельнічаць у конкурсе! Усе дзеткі, якія любяць кніжкі пра Піпі, могуць павіншаваць гераіню з днём народзінаў, стварыўшы сваю ўласную паштоўку і напісаўшы пажаданні для любімай шведскай гераіні.
Хто запрашаецца да ўдзелу?
Дзеці ад 5 да 12 год.
Як і куды дасылаць свае віншаванні?
Фотаздымкі віншаванняў дасылайце на адрас pippi75minsk@gmail.com (абавязкова пазначце, хто аўтар віншавання, колькі яму/ёй год і кантактны тэлефон).
Калі дасылаць віншаванні?
Віншаванні прымаюцца з 1 па 15 траўня.
Мастацкая рада на чале з Паслом Швецыі Крысцінай Юханесан выбера пераможцаў. А галоўным прызам стане вялікі цацачны ЛОСЬ ад кампаніі ІКЕА! Найбольш цікавыя віншаванні мы ўключым у ролік, які выйдзе ў дзень народзінаў Піпі Доўгайпанчохі 22 траўня.
Абавязкова далучайцеся! Піпі з нецярплівасцю чакае вашых цёплых словаў!
