2020: Зимние программы в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта

2020: Зимние программы в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта

Да Новага года засталося зусім мала !!!

Музей спяшаецца падзяліцца з Вамі нашымі гарачымі прапановамі!

Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

Снежань-студзень, 90 хвілін, групы да 25 чалавек, кошт праграмы 75,00 бел. руб. на групу

Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, паспяваць пад беларускую дуду калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала - куццю*.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Дзівосны свет народнай фантазіі»

Снежань-студзень, 90 хвілін, групы да 25 чалавек, кошт праграмы 35,00 бел. руб. на групу

Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі і жыхарамі незвычайнай вёскі адбудзецца падчас экскурсіі «Дзівосны свет народнай фантазіі». Наведвальнікі сустрэнуцца з Хатнікам, Жыжалем, Мельнікам, Зяляркай і іншымі персанажамі. Кульмінацыяй падарожжа будзе карагод і жывая народная музыка.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі «Прыгоды ў краіне Зюзі»

Снежань-студзень, 90 хвілін, групы да 25 чалавек, кошт праграмы 125,00 бел. руб. на групу

На зімовую экскурсію «Прыгоды ў краіне Зюзі» запрашаюцца школьнікі (1-6 класы). Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Наведвальнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока. Удзельнікі дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную ў посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя пачастуе гарбатай* і запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.

За кожнага ўдзельніка праграмы аплачваецца дадатковы ўваходны квіток.

Кошт квіткоў: 7,00 руб. – дарослыя; 4,00 руб. - дзеці.

Для групы дзяцей на кожныя 10 чалавек 1 суправаджалы дарослы - бясплатна.

Магчыма адначасовае абслугоўванне некалькіх груп па адной праграме.

* Пачастункі аплачваюцца асобна ў карчме.

На тэрыторыі музея працуе карчма.

Чакаем Вас у свеце незабыўных прыгод зімовай казкі!!!

 
Оставить отзыв о компании
Добавить компанию
Добавить отзыв Добавить отзыв Добавить компанию Добавить компанию